ТБМ збірае подпісы, каб назваць адну з вуліц Мінска ў імя Янкі Брыля

13 жніўня РГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) прыступіла да збору подпісаў пад прапановай прысвоіць адной з вуліц Мінска імя народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля, а таксама ўсталяваць памятную дошку на хаце, дзе ён жыў. Па словах старшыні ТБМ Алега Трусава, плануецца сабраць да 10 тысяч подпісаў – усе яны будуць ізноў накіраваныя на імя мэра Мінска Міхаіла Паўлава. “Мінскі гарвыканкам будзе вымушаны ў месячны тэрмін адказаць на лісты грамадзян”, – падкрэсліў спадар Трусаў.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі