ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс

ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс

Таварыства беларускай мовы ладзіць талаку, каб вызваліць свой офіс. Пра гэта ў сацсетках напісала старшыня арганізацыі Алена Анісім.

"Для таго, каб вызваліць усё з нашай сядзібы, мы арганізоўваем у суботу талаку. Пачатак у 12 гадзін. Кожны ўдзельнік зможа забраць на памяць якую-небудзь рэч, кнігу, газету. Шмат што будзе вывезена для захавання", — заявіла яна. 

Таксама Анісім спадзяецца, што да канца месяца ТБМ здолее сабраць 3200 рублёў, каб разлічыцца за арэнду памяшкання. 

Сядзіба ТБМ на завулку Румянцава, 13 цягам трыццаці гадоў была адным з цэнтраў беларускай культуры ў цэнтры Мінска. Тут ладзіліся прэзентацыі, выставы, можна было набыць беларускія кнігі, газеты, часопісы, музычную прадукцыю. 

8 лістапада 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў юрыдычную рэгістрацыю ТБМ паводле пазову Міністэрства юстыцыі. Пагром недзяржаўных арганізацый доўжыцца ў Беларусі некалькі месяцаў. У нядаўнім інтэрв'ю Бі-Бі-Сі Аляксандр Лукашэнка, гаворачы пра НДА, паабяцаў "выразаць усіх мярзотнікаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі