Вы тут

Вярхоўны суд ліквідаваў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

ТБМ было заснавана ў 1989 годзе / Фота з сацсетак

8 лістапада Вярхоўны суд ліквідаваў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Пра гэта паведаміла ў Facebook старшыня арганізацыі Алена Анісім.

Летам 2021-га ТБМ атрымала ад Мінюста Беларусі два пісьмовыя папярэджанні за несвоечасова перададзеныя дакументы. Але ў арганізацыі былі паважныя прычыны: у сярэдзіне ліпеня ў офісе прайшоў ператрус, а бухгалтар, якая дапамагала па дамове падраду, была затрыманая. Тым не менш, у Вярхоўны суд накіравалі іск аб ліквідацыі.

ТБМ было заснавана яшчэ ў савецкія часы, яго мэтай з'яўляецца падтрымка і развіццё беларускай мовы і культуры. Раней кіраўнікамі арганізацыі былі Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Алег Трусаў. Алена Анісім стала старшынёй восенню 2017-га.

"Нягледзячы на тое, якім будзе рашэнне Вярхоўнага суда, ТБМ не збіраецца складаць сваіх пазіцый і адмаўляцца ад сваёй дзейнасці", раней казала Анісім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.