Вы тут

Названая дата пасяджэння Вярхоўнага суда па ліквідацыі ТБМ

Кіраўніца ТБМ Алена Анісім / З архіву Еўрарадыё

Названая дата пасяджэння Вярхоўнага суда па ліквідацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны — 8 лістапада, паведамляе "Новы час". "Нягледзячы на тое, якім будзе рашэнне Вярхоўнага суда, ТБМ не збіраецца складаць сваіх пазіцый і адмаўляцца ад сваёй дзейнасці, — кажа кіраўніца арганізацыі Алена Анісім. — ...Ніхто не адмяняў дзейнасці ініцыятыў і ініцыятыўных груп, а ў Канстытуцыі як была дзяржаўнасць беларускай мовы, так яна і застаецца".

Арганізацыя была заснаваная яшчэ ў савецкія часы — у далёкім 1989 годзе. Яе мэтай з'яўляецца падтрымка і развіццё беларускай мовы і культуры. Раней кіраўнікамі ТБМ былі Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Алег Трусаў. Алена Анісім стала старшынёй восенню 2017-га, калі яшчэ была дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Яшчэ ў жніўні яна казала: "У нас ілюзій няма: калі рашэнне палітычнае вынесенае, значыць нас чакае закрыццё".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.