Тавараабарот Беларусі з Расіяй за апошнія два гады скараціўся на 14%

Тавараабарот Беларусі з Расіяй за апошнія два гады скараціўся на 14% — з 43 да 37 млрд долараў. Гэтыя лічбы прагучалі на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова і яго расійскага калегі Дзмітрыя Мядзведзева. Яна прайшла 5 лютага ў падмаскоўных Горках.

"Апошнім часам, на жаль, намецілася пэўная тэндэнцыя: наш узаемны тавараабарот у сілу цэлага шэрагу аб'ектыўных, а можа, і суб'ектыўных акалічнасцяў пачаў крышку зніжацца… Мы павінны абмеркаваць, што з ім адбываецца, і намеціць меры, каб аднавіць і перавысіць тыя пікавыя значэнні, якія мелі зусім нядаўна", — цытуе словы Кабякова БелаПАН.

Паводле слоў беларускага прэм'ера, ён вельмі рады, што Мядзведзеў пагадзіўся з прапановай распрацаваць праграму скаардынаваных дзеянняў па забеспячэнні эканамічнага ўзаемадзеяння на двухбаковай аснове.

Перамовы Кабякова з Мядзведзевым учора насілі нефармальны характар. Сёння адбудзецца пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. А 8 лютага ў Сочы пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі