ТАСС: амбасадары ЕС узгаднілі "чорны спіс", у якім ёсць Лукашэнка

ТАСС: амбасадары ЕС узгаднілі "чорны спіс", у якім ёсць Лукашэнка

У Бруселі рыхтуюць пашырэнне санкцый у дачыненні афіцыйнага Мінска. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў дэлегацыі адной з еўрапейскіх краін у Савеце ЕС, беларускае пытанне разглядалі прадстаўнікі 27 краін-чальцоў Еўрасаюза. І яны ўхвалілі пашырэнне санкцый, "новы чорны спіс, у які ўваходзяць прадстаўнікі ўладаў, уключна з Лукашэнкам".

У першы варыянт "чорнага спісу" ЕС увайшлі чатыры дзясяткі беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальсіфікацыі, і сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў разгонаў мірных пратэстаў. Аляксандра Лукашэнку спачатку ў яго не ўключалі, пакідаючы магчымасць для кантактаў з ім. Аднак пасля таго, як разгоны дэманстрацый у Беларусі, рэпрэсіі працягнуліся, у Бруселі вырашылі ўвесці санкцыі і ў дачыненні Лукашэнкі.

Публікацыя пашыранага беларускага "чорнага спісу" чакаецца ў канцы бягучага тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі