БАТЭ і "Шахцёр" атрымалі перамогі, а мінскае "Дынама" прайграла (відэа)

Барысаўскі БАТЭ перамог у гасцях "Тарпеда-БелАЗ" — 3:0, галы на рахунку Іллі Алексіевіча, Аляксандра Паўлава і Віталя Радзівонава. Салігорскі "Шахцёр" на сваім полі выйграў у "Дняпра" — 2:0. Адзін з галоў на рахунку паўабаронцы Паўла Сітко і гэта ўжо яго сёмы мяч у чэмпіянаце, ён лепшы бамбардзір!

Мінскае "Дынама" прайграла гродзенскаму "Нёману" — 0:2, абодва галы забіў у другім тайме Іван Дзенісевіч. "Гомель" выйграў у "Мінска" — 2:0. Таксама абодва галы забіў адзін футбаліст — Антон Мацвяенка.



Нагадаем, два матчы прайшлі напярэдадні: "Нафтан" — "Дынама" (Брэст) — 1:2, "Славія" — "Белшына" — 0:1.



У чэмпіянаце па-ранейшаму лідыруе "Шахцёр", у якога 26 ачкоў, у БАТЭ 20 ачкоў, у "Белшыны" і "Гомеля" — па 19, у мінскага "Дынама" — 17, у "Нёмана" — 16.

Матчы 12-га тура пройдуць 15 чэрвеня. Безумоўна, цэнтральным паядынкам стане гульня мінскага "Дынама" і БАТЭ.

Фота — ria.ru