"Тарпеда-БелАЗ" выйграла ў "Віцебска" — 3:1, "Шахцёр" — у "Нафтана" — 1:0

27 чэрвеня прайшлі тры матчы 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У Бабруйску "Белшына" прайграла мінскаму "Дынама" — 0:2. "Тарпеда-БелАЗ" выйграла ў "Віцебска" — 3:1, а "Шахцёр" ужо ў даданы час вырваў перамогу ў "Нафтана" — 1:0.

Яшчэ чатыры гульні тура адбудуцца ў нядзелю, 28 чэрвеня. БАТЭ згуляе з брэсцкім "Дынама" (пачатак а 20-й), "Мінск" сустрэнецца з "Гранітам" (а 18-й), "Гомель" — са "Славіяй" (у 19.30), гродзенскі "Нёман" — са "Слуцкам" (пачатак у 18.30).

У чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 29 ачкоў, у мінскага "Дынама" — 24, у "Шахцёра" 21 ачко.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі