Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у "Белшыны" — 2:0

27 чэрвеня стартаваў 12-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У Бабруйску "Белшына" прайграла мінскаму "Дынама" — 0:2. Фатас Бечырай (на здымку) на 12-й хвіліне рэалізаваў пенальці, а на 54-й вызначыўся Арцём Быкаў. У Бечырая ўжо 7 галоў у чэмпіянаце, на адзін больш у Лапцева са "Славіі". А па сістэме "гол+пас" чарнагорскі легіянер дынамаўцаў лідыруе з 13 ачкамі (7+6).

Мінскае "Дынама" набрала 24 ачкі і замацавалася на другім месцы ў турнірнай табліцы. У БАТЭ 29 ачкоў і матч у запасе.

У суботу пройдуць яшчэ два матчы. Салігорскі "Шахцёр" згуляе з наваполацкім "Нафтанам" (пачатак у 19.30). Гэта будзе першы матч гарнякоў пасля сыходу ў адстаўку галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага. Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" прымае "Віцебск" (пачатак а 19-й гадзіне). Відэатрансляцыі можна будзе паглядзець тут.

Фота: dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі