У футбольным чэмпіянаце Беларусі лідыруюць "Нёман" і "Славія"

На матчы ў Брэсце былі 8874 заўзятары — рэкордная лічба для сезона

На матчы ў Брэсце былі 8874 заўзятары — рэкордная лічба для сезона / vk.com/dynamobrest

У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе лідыруюць "Нёман" і "Славія". Пасля чатырох тураў у іх па чатыры перамогі. На трэцім месцы брэсцкае "Дынама" з 10 ачкамі, на чацвёртым "Тарпеда-БелАЗ" — 9. У дзейнага чэмпіёна мінскага "Дынама" 8 ачкоў.

У чацвёртым туры былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Віцебск" — "Слуцк" — 2:0, "Днепр" — "Нёман" — 0:2, "Тарпеда-БелАЗ" — БАТЭ — 2:0, "Іслач" — "Арсенал" — 0:2, "Гомель" — "Дынама" (Мінск) — 0:1, "Дынама" (Брэст) — "Мінск" — 3:0, "Шахцёр" — "Славія" — 1:3, "Нафтан" — "Смаргонь" — 1:1.

Матчы 5-га тура прызначаны на 19-21 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі