У чэмпіянаце Беларусі “Тарпеда-БелАЗ” саступіла “Славіі” (відэа)

27 красавіка завяршыўся 3 тур чэмпіяната Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. У панядзелак апошні матч гэтага кола згулялі жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” і мазырская “Славія”, якая сёлета вярнулася ў элітны дывізіён. Гульня праходзіла ў Жодзіне і скончылася перамогай гасцей — 0:1. Гол на 64-й хвіліне забіў Дзяніс Лапцеў. На рахунку ў “Тарпеда” пакуль ніводнай перамогі ў чэмпіянаце і яно з адным ачком займае 13-ы, перадапошні радок. “Славія” ж, дзякуючы сённяшняй вікторыі, узнялася на 9-ы радок з чатырма ачкамі.

Нагадаем таксама вынікі іншых матчаў гэтага тура, якія праходзілі ў суботу і нядзелю: “Віцебск” — “Нафтан” — 1:3, “Нёман” — “Белшына” — 1:3, БАТЭ — “Гомель” — 2:0, “Мінск” — “Слуцк” — 2:0, “Граніт” — “Дынама” (Брэст) — 1:0, “Шахцёр” — “Дынама” (Мінск) — 0:0.

Першы радок турнірнай табліцы займае БАТЭ, на другім месцы  — брэсцкае “Дынама”, на трэцім — наваполацкі “Нафтан”. Замыкае табліцу “Слуцк”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі