"Тарпеда-БелАЗ" прайграла "Гарадзеі", "Віцебск" разграміў "Смалявічы" (відэа)

"Тарпеда-БелАЗ" прайграла "Гарадзеі", "Віцебск" разграміў "Смалявічы" (відэа)

"Тарпеда-БелАЗ" прайграла "Гарадзеі" — 0:1. Гэта быў першы матч 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адзіны гол забіў Дзмітрый Лебедзеў на 55-й хвіліне. "Гарадзея" паспяхова гуляе ў апошніх турах і з аўтсайдэра пераўтварылася ў серадняка вышэйшай лігі. Каманда атрымала тры перамогі запар, у тым ліку дзве ў гасцях. Раней былі абыграныя мінскія дынамаўцы і "Іслач" з аднолькавым лікам 2:0.

У пятніцу "Віцебск" разграміў Смалявічы" — 4:0. Тэкставы онлайн гл. тут. Іншыя паядынкі тура прызначаныя на 1-2 верасня.

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 45 ачкоў, "Віцебск" — 41, мінскае "Дынама" і "Шахцёр" маюць па 38 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі