Tallinn Music Week 2016 запрашае беларускіх музыкаў і мэнэджараў

Tallinn Music Week 2016 запрашае беларускіх музыкаў і мэнэджараў

Буйны шоўкейс-фестываль Tallinn Music Week-2016 адкрыў прыём заявак для беларускіх артыстаў і мэнэджараў.Цягам двух гадоў беларусы актыўна ўдезльнічалі ў мерапрыемстве, і апошнім разам нават паставілі рэкорд па колькасці заявак ад замежнай дзяржавы. На фэсце выступалі Super Besse, "Петля пристрастия", Deech, Alexei De Bronhe, Devil Dandies, Trubetskoy.


Удзел у музычнай праграме Tallinn Music Week бясплатны. Арганізатары забяспечваюць абсталяванне для выступу і жыллё ў дзень канцэрта. Заяўкі ад артыстаў (поп, рок, электроніка, джаз, блюз, класіка ды інш.) прымаюцца да 1 лістапада 2015 года. Таксама адкрытая рэгістрацыя дэлегатаў на канферэнцыю. Падрабязна пра варыянты ўдзелу можна пачытаць на сайце беларускага прадстаўніка фэста, сайта www.experty.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі