Вы тут

"Такога вы не чулі": мінскі дуэт Puaro з сэтам песень і музычнай паэзіяй

Гурт Puaro / Еўрарадыё

У паўфінал сёмага сезона конкурсу маладых выканаўцаў "Заспявай" трапіў мінскі дуэт Puaro. Журы конкурсу спадабаўся трэк "Вымарай мора", які музыкі напісалі на верш Насты Кудасавай. Цяпер у межах "Заспявай" хлопцы рыхтуюць калабарацыю з Nizkiz. А ў музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі", апроч таго, што спяваюць у тым ліку і "Вымарай мора", распавядаюць пра свой тэхнічны бэграўнд і музычную паэзію. Дарогу маладым!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.