Вы тут

"Такога вы не чулі": dream-band "Агатка" з новым альбомам "Капялюш"

Ілюстрацыя са старонкі гурта ў фэйсбуку

Днямі dream-band "Агатка" прадставіў новы альбом "Капялюш" на вершы Андрэя Хадановіча. Яго аўтаркі — мама Аляксандра Грахоўская (ўдзельніца BY CRY і "Госціцы") і яе васьмігадовая дачка Агата. Гэты "хатні" праект стварае песні для дзяцей. І цяпер беларускія дзеткі маюць магчымасць паслухаць і вывучыць восем класных сучасных песень. У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" Аляксандра і Агата прадставяць нажыва некалькі песень з альбома. Далучайцеся!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.