Сёння вынесуць рашэнне па скарзе Вольгі Класкоўскай

Класкоўскую вінавацяць у замаху на забойства мужа — шведскага грамадзяніна турэцкага паходжання Гёкая Безгіна.





Днямі Вольга даслала ліст сваёй маці Людміле Класкоўскай, перадае Радыё "Свабода". Вольга піша, што апеляцыйны суд — гэта суд апошняй інстанцыі. Менавіта ён вырашае, ці застанецца ў сіле вырак, які вынеслі Класкоўскай, — 8 гадоў турмы. Маці спадзяецца, што суд адменіць ранейшае рашэнне.





Нагадаем, што грамадзянку Беларусі Вольгу Класкоўскую затрымалі ў Швецыі 30 сакавіка. Суд 23 жніўня асудзіў Вольгу на восем гадоў турмы. Таксама яна павінна выплаціць былому мужу кампенсацыю ў 110 тысяч шведскіх крон.





Фота — svaboda.org