Вы тут

Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую ў СІЗА паставілі адразу на два прафулікі

Вольга Класкоўская / скрыншот відэа​

Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую ў СІЗА паставілі адразу на два прафілактычныя ўлікі. Пра гэта сям'я даведалася з ліста Вольгі ад 1 снежня, паведамляюць праваабаронцы.

Класкоўская піша, што яе паставілі на прафулік як "схільную да эстрэмісцкай і іншай дэкструктыўнай дзейнасці" і як "схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў".

"Матуля, апошняя катэгорыя азначае, што цяпер усюды па СІЗА маё перамяшчэнне будзе толькі ў кайданках (пры гэтым зашпіляюцца яны за спінай). Калі іду да доктара, у душ і г.д, я ўвесь час у кайданках. Больш за тое, нават на ранішняй і вячэрняй праверках у камеры я таксама ў кайданках", — піша Вольга ў лісце да маці.

Акрамя таго, родным стала вядома, што Вольгу накіроўваюць у Навінкі для правядзення псіхіятрычнай экспертызы. Днямі маці палітзняволенай даведалася, што дачку перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Нагадаем, 22 снежня 2020 года Вольгу асудзілі на 2 гады калоніі за перакрыццё руху транспарту ў мінскім мікрараёне Серабранка (паводле ч.1 арт. 342 КК). Пазней, калі яна ўжо была ў калоніі, у дачыненні да яе пачалі новую крымінальную справу за каментар у сацыяльных сетках. Вольга нібыта абразіла міліцыянта з Брэста (арт. 369 КК РБ). Гэты каментар быў размешчаны яшчэ да яе арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.