На палітзняволеную Вольгу Класкоўскую ў калоніі пачалі новую крымінальную справу

На палітзняволеную Вольгу Класкоўскую ў калоніі пачалі новую крымінальную справу

На 39-гадовую палітзняволеную Вольгу Класкоўскую ў калоніі пачалі новую справу, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Былую журналістку затрымалі ўвосень 2020-га і ў снежні асудзілі на 2 гады калоніі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — за перакрыццё руху транспарту ў Серабранцы ў Мінску. 

У гомельскай жаночай калоніі, па звестках парваабаронцаў, жанчыну неаднаразова каралі карцарам, а з 3 жніўня на тры месяцы змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) за “сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку”. Ёй забаранілі ўсе сустрэчы і тэлефанаванні, акрамя сувязі з адвакатам. Ёй не дазваляюць спатканні і перадалі за паўгода толькі адну перадачу. 

Новую крымінальную справу на яе пачалі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Нагодай стаў каментар у сацсетках, у якім Класкоўская нібыта абразіла міліцыянта з Брэста. Каментар быў размешчаны яшчэ да яе арышту. У лісце да маці Вольга выказвае меркаванне, што яе неўзабаве могуць этапаваць у Брэст на чарговы суд. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі