Палітвязня Яўгена Афнагеля зноў збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Яўген Афнагель

Яўген Афнагель / Euroradio

Беларускага палітвязня Яўгена Афнагеля зноў збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым, паведамляюць праваабаронцы. Ён знаходзіцца за кратамі з верасня 2020 года, у траўні 2021-га за ўдзел у пратэстах асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Сёлета ў траўні, пасля 2 гадоў на турэмным рэжыме, актывіста "Еўрапейскай Беларусі" зноў перавялі ў наваполацкую калонію, дзе ён раней адбываў свой тэрмін. Адразу ж адміністрацыя змясціла Афнагеля ў ШІЗА на 45 сутак, а потым перавяла ў ПКТ.

29 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца чарговы суд па замене Яўгену Афнагелю рэжыму ўтрымання. Справу будзе разглядаць суддзя Віталь Лапко

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі