Сёння выходзіць шосты сезон “Гульні тронаў”

Сёння выходзіць шосты сезон “Гульні тронаў”

24 красавіка выходзіць новы, 6-ты сезон серыялу “Гульня тронаў”. Аматары сагі зноў сустрэнуцца з любімымі героямі, а таксама ўбачаць новых персанажаў. Як піша meduza.io, серыял здымаўся паводле чарнавікоў шостай кнігі Джорджа Марціна з сагі “Песня Лёду і Полымя”. Аўтар прызнаваўся, што не паспеў дапісаць кнігу “Вятры зімы”, таму кіно пайшло наперадзе літаратуры.

Шосты сезон здымалі ў асноўным у Іспаніі і Паўночнай Ірландыі, а невялікая колькасць сцэнаў знятая ў Харватыі. Як заўсёды актыўна выкарыстоўваліся спецэфекты, прычым для стварэння кампутарнай графікі давялося нямала папрацаваць у рэальным свеце — пабудаваць дзесяціметровыя “зялёныя экраны” і будаваць сапраўдны агнямёт, які потым ператвараецца ў дракона.

З тызераў да новага сезону “Гульні тронаў” зразумела, што супрацьстаянне Старкаў, Лэністэраў і Таргерыенаў будзе працягвацца. Невядомым застаецца лёс Джона Сноў, забітага ў самым канцы пятага сезона. Фанаты серыялу вераць, што яго, магчыма, уваскрасяць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі