Сёння ў Мінску АГП правядзе пікет насупраць КДБ

У аўторак а 14-й гадзіне Аб'яднаная грамадзянская партыя плануе правесці ў Мінску пікет салідарнасці з палітвязнямі. Месцам яго правядзення стане скверык з помнікам Дзяржынскаму — насупраць КДБ. Галоўная мэта акцыі — патрабаванне вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў, паведамляе сайт ucpb.org. Таксама акцыя будзе прысвечаная памяці зніклых апанентаў рэжыму: Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага.

Дарэчы, АГП і яе лідар Анатоль Лябедзька, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта, правялі падобны пікет на мінулым тыдні — 28 жніўня. Ён прайшоў у цэнтры сталіцы — каля ГУМа ў рамках выбарчых пікетаў па зборы подпісаў за прэтэндэнта ў прэзідэнты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі