Сёння ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
25 верасня ў Беларусі захаваецца цёплае, але дажджлівае надвор'е. Уначы ападкі былі на захадзе нашай краіны, раніцай і ўдзень яны чакаюцца ў цэнтральным рэгіёне. Месцамі магчымыя навальніцы і моцныя дажджы.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе 21-27 цяпла, на захадзе Беларусі — 18-20.
Раніцай месцамі магчымы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду.
Фота: БЕЛТА