Сёння мінскае "Дынама" прымае браціслаўскі "Слован"

Хакеісты мінскага "Дынама" 8 студзеня правядуць чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Мінск-Арэне" яны будуць прымаць "Слован" з Браціславы. Пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Нагадаем, "Дынама" пасля 41 матча мае 74 ачкі і займае пятае месца ў канферэнцыі "Захад". "Слован" — на перадапошнім, 13-м месцы, у яго пасля 43 гульняў толькі 52 ачкі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі