Сёння Лукашэнка прыедзе на ферму ў Іўеўскім раёне
![Сёння Лукашэнка прыедзе на ферму ў Іўеўскім раёне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ivye_20190817_gord_tutby-6710.jpg.webp?itok=wXb47hiU)
21 жніўня Аляксандра Лукашэнку чакаюць у Іўеўскім раёне, інфармуе TUT.by. Найхутчэй кіраўнік дзяржавы прыляціць на верталёце. Напярэдадні на аб'ектах, якія ён плануе наведаць, працавалі сапёры. Лукашэнку пакажуць сучасную рабатызаваную малочна-таварную ферму "Ціўнавічы", якая працуе з 2015 года і абсталяваная па галандскай тэхналогіі. Рыхтуюцца і на ферме ў вёсцы Ганчары. Таксама Аляксандр Лукашэнка наведае іўеўскі філіял лідскага прадпрыемства "Тэхмаш", які займаецца вытворчасцю сельскагаспадарчай тэхнікі. Кіраўнік дзяржавы завітае і ў цэнтр культуры і адпачынку ў Іўі.
Папярэдні раз беларускі кіраўнік прыязджаў у Іўеўскі раён у красавіку 2008 года. Тады яго цікавіла пасяўная кампанія і сацыяльная сфера.
![Сёння Лукашэнка прыедзе на ферму ў Іўеўскім раёне](/sites/default/files/paragraphs/image/ivye20190817gordtutby-6651.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.