Сёлетні суботнік атрымаўся самым сціплым за апошнія гады

Сёлетні суботнік атрымаўся самым сціплым за апошнія гады

У суботніку 25 красавіка прынялі ўдзел 2 мільёны 273 тысячы чалавек, паведамляе Белстат.

Было зароблена 9 114,1 тысячы рублёў, што на 0,7% больш, чым у 2019 годзе.

Але калі ўлічыць дэвальвацыю на 20%, якую Беларусь перажыла ў сёлетнім сакавіку, то вынікі суботніка атрымаюцца ніжэйшыя, чым у папярэднія гады. 

Нагадаем, што ў 2018 годзе на суботніку было зароблена 8091,4 тысячы рублёў, у 2016 і 2017 гадах — больш за 7 мільёнаў рублёў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі