Сёлета ў Беларусі пабудавалі больш за 1,5 млн квадратных метраў жылля

Сёлета ў Беларусі пабудавалі больш за 1,5 млн квадратных метраў жылля

За першыя пяць месяцаў 2016 года ў Беларусі было пабудавана 17,9 тысяч новых кватэр (арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці). У эксплуатацыю ўведзена 1 559 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Адзначаецца, што для беларусаў, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і стаялі на ўліку, у эксплуатацыю ўвялі 564,5 тысяч кв. м. агульнай плошчы. Гэта крыху больш за 36% ад агульнага аб'ёма ўведзенага жылля.

У сельскіх населеных пунктах увялі ў эксплуатацыю 420,3 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Гэта 27% ад агульнай колькасці па краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі