Сёлета Беларусь скараціла імпарт тавараў і паслуг на 12,3%
![Сёлета Беларусь скараціла імпарт тавараў і паслуг на 12,3%](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_158005_bigbelta.jpg.webp?itok=f7IYUui1)
У першым квартале бягучага года Беларусь скараціла імпарт тавараў і паслуг на 12,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015-га. Па выніках студзеня-сакавіка 2016 года ён складаў 6 млрд 348 млн 700 тысяч долараў. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за першы квартал складае 12 млрд 689 млн 300 тысяч долараў США. Гэта на 14,5% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Экспарт склаў $6 млрд 340,6 млн (зніжэнне — 16,7%). Паведамляецца, што адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала 8,1 млн долараў. А вось сальда знешняга гандлю паслугамі за першыя тры месяцы года — станоўчае (551,1 млн долараў).