Вы тут

Сын Гуцарыева прадаў акцыі беларускага "Парытэтбанка"

Парытэтбанк / minsknews.by

Саід Гуцарыеў прадаў акцыі "Парытэтбанка" расійскаму бізнесоўцу Расіму Ісмаілаву, паведамляе прэс-служба банка. Гаворка ідзе пра 99,8267% акцый.

"Змена асноўнага ўладальніка банка не паўплывае на яго аперацыйную дзейнасць. Paritetbank працягне выконваць усе абавязацельствы перад кліентамі ў поўным аб'ёме. Усе дагаворы, заключаныя з кліентамі банкам, працягваюць дзейнічаць, іх умовы застаюцца нязменнымі", — кажуць у банку.

Бацька Саіда Міхаіл Гуцарыеў трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі, уведзеныя супраць афіцыйнага Мінска. 

Пасля ўключэння ў санкцыйныя спісы Гуцарыеў-старэйшы пачаў пазбаўляцца сваіх бізнесаў, каб вывесці іх з-пад удару. У прыватнасці, ён выйшаў з рады дырэктараў "РуссНефти", якая доўгі час пастаўляла нафту ў Беларусь.

Таксама Саід Гуцарыеў прадаў Віктару Пракапеню свае долі ў крыптабіржах Currency.com і Capital.com.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.