"Сяржант, які карыстаўся смартфонам Коржыча, адразу паехаў на гаўптвахту"

Фота ілюстрацыйнага характара з сайта www.slate.com.
Фота ілюстрацыйнага характара з сайта www.slate.com.

Еўрарадыё па сведчаннях відавочцаў аднаўляе падзеі, якія прывялі да смерці 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў Печах. Салдаты, якія служаць у частцы №43064, дзе Коржыча 3 кастрычніка знайшлі павешаным, баяцца размаўляць з журналістамі. Зносіны адбываюцца ўрыўкамі — калі не бачыць ніхто з начальства — і на ўмовах строгай ананімнасці.

"Цяпер вялікая шуміха тут з-за таго, што здарылася. Ва ўсіх адабралі мабільныя сродкі [сувязі]. Ведаю, што пацвердзіўся факт, што з [банкаўскай] карткі [Коржыча] здымаліся грошы з розных месцаў. У сталоўцы адзін сяржант сказаў, што таго прапаршчыка звольнілі, які карыстаўся той картай", — кажа адна з такіх ананімных крыніц Еўрарадыё.

“Сержант, который пользовался смартфоном Коржича, сразу поехал на гауптвахту”

Яшчэ ўлетку салдат тэрміновай службы Аляксандр Коржыч прасіў сяброў, якія засталіся ў Пінску, прасачыць, хто здымае грошы з яго банкаўскай карткі, якая апынулася ў руках старэйшых па службе. "Я тады зрабіў скрыншоты з інтэрнэт-банкінгу, — распавядае Ілля Казубоўскі, лепшы сябар Коржыча. — Там бачныя пакупкі ў кавярні "Воін" [на тэрыторыі 72-га вучэбнага цэнтра. — Еўрарадыё] і "Звязда", і два запар зняцця з банкамата па 10 рублёў".

Яшчэ адна крыніца ў роце, дзе служыў Коржыч, распавядае Еўрарадыё, што да сяржантаў, якія, як мяркуецца, адабралі ў хлопца смартфон, былі ўжытыя дысцыплінарныя санкцыі: "Той чалавек, які карыстаўся мабільнай прыладай салдата, які скончыў жыццё самагубствам, адразу ж паехаў на гаўптвахту пасля сяржанцкай нарады".

Раней мама Аляксандра Коржыча распавядала Еўрарадыё, што яе сын за 30 рублёў прадаў свой смартфон некаму з тых, хто таксама служыць у часці. Пра гэта ёй сказаў адзін з малодшых афіцэраў: маўляў, Саша "адчуў патрэбу ў грошах". Пры гэтым, па падліках сваякоў і сяброў Коржыча, за месяц яны пераводзілі на яго банкаўскую карту каля 500 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі