Вы тут

Сяргея "Хлопотное дельце" Міронава і яго маці адпусцілі

Сяргей Міронаў за кратамі і на свабодзе / Фота МУС і Радыё Свабода

Мінчука Сяргея "Хлопотное дельце" Міронава і яго маці выпусцілі на волю, паведамляюць суседзі. 

Як распавядала Еўрарадыё, іх затрымалі 28 ліпеня пасля ператрусу, сілавікі канфіскавалі камп'ютар і тэлефоны.

Міронаў стаў шырока вядомы ў кастрычніку 2020 года, калі ў міліцэйскім відэа запусціў у народ мемы "хлопотное дельце" і "ганяць ва ўсю моц". Тады ён адбыў 15 сутак арышту. 

Сёлета ў красавіку Сяргея і яго маці пасля раённага маршу ў Малінаўцы асудзілі на 30 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.