Вы тут

Сярэдняя зарплата ў Беларусі вырасла на 36 рублёў

Сярэдняя зарплата ў Мінску па-ранейшаму застаецца вышэйшай за заробкі ў рэгіёнах / Еўрарадыё​

Намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у кастрычніку склала 1478,9 рубля, паведамляе Белстат. Пры гэтым у верасні гэты паказчык складаў 1442,7 рубля.

Сярэдняя зарплата мінчукоў застаецца вышэйшай за заробкі жыхароў рэгіёнаў. У Мінску яна склала 2059,6 рубля, у той час як у Мінскай вобласці — 1475,6, Гомельскай — 1335, Гродзенскай — 1281,1, Брэсцкай — 1273,7, Віцебскай — 1244,1, Магілёўскай — 1203,7 рубля.

Больш за ўсё ў кастрычніку атрымлівалі работнікі сферы інфармацыйных тэхналогій і дзейнасці ў галіне інфармацыйнага абслугоўвання (5598 рублёў), менш за ўсіх — тыя, хто займаецца доглядам у спецустановах і прадстаўленнем сацпаслуг (800,6 рубля).

Дадзеныя па сярэдняй зарплаце Белстат прыводзіць да вылічэння падаходнага падатку і абавязковых узносаў у ФСАН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.