Вы тут

Белстат паведаміў, што ў Беларусі зноў знізіўся сярэдні заробак

Зніжэнне другі месяц запар / Ілюстрацыйнае фота Еўрарадыё

У Беларусі зноў знізіўся намінальны налічаны сярэдні заробак. Як паведамляе Белстат, зніжэнне склала 20,5 рублёў у верасні (у жніўні — на 8,5 рубля), ён складаў 1442,7 рубля.

Самы высокі заробак у сталіцы — 2009 рублёў 90 капеек, самы нізкі — у Магілёўскай вобласці — 1180 рублёў 60 капеек.

У чэрвені-ліпені сярэдні заробак рос.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.