Сярэдні заробак у студзені ў Беларусі — 1118,1 рубля

Сярэдні заробак у студзені ў Беларусі — 1118,1 рубля

Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі за студзень 2020 года склаў 1118,1 рубля, паведамляе Белстат. Гэта на 7,9% больш, чым у студзені 2019-га. 

Нагадаем, што сярэдні снежаньскі заробак складаў 1238,7 рубля. А вось сярэдні лістападаўскі — 1113,1 рубля, што на 5 рублёў менш, чым за студзень.

Самыя высокія заробкі традыцыйна атрымліваюць у Мінску — 1589,9 рубля. У Мінскай вобласці сярэдні заробак за студзень — 1109,4 рубля, Гомельскай — 991 рубель, Брэсцкай — 949,9 рубля, Гродзенскай — 947,1 рубля, Віцебскай - 947 рублёў, Магілёўскай — 920,4 рубля.

Па сферах занятасці па-ранейшаму найбольш высокія заробкі атрымліваюць айцішнікі — 4766,8 рубля. У тройку лідараў па заробках уваходзяць таксама авіятранспарт (2969,7 рубля, у тым ліку пасажырскі - 3183,4 рубля) і дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (2623,4 рубля).

Найменшыя заробкі зафіксаваныя ў цырульнікаў — 546,2 рубля. Другое месца з канца займаюць работнікі бібліятэк, архіваў, музеяў ды іншых установаў культуры — 645,5 рубля. Трошку болей за іх атрымліваюць тыя, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг — 660,8 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі