Вы тут

Сярэдні заробак у Беларусі зменшыўся на 12 рублёў

Грошы / sb.by

У Беларусі сярэдні налічаны заробак у верасні 2020 года склаў 1264,5 рубля, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Гэта на 11,9 рубля менш, чым у жніўні.

1264,5 рубля — сума да вылічэння падаходнага падатку, які складае 13%, і страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны (1%). Калі ўлічыць гэтыя вылічэнні, то беларус у сярэднім у верасні атрымаў каля 1088 рублёў. У пераліку на сённяшні курс гэта прыблізна 428 долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.