Сямашка прапануе не звязваць кампенсацыю падатковага манеўру з інтэграцыяй

Сямашка прапануе не звязваць кампенсацыю падатковага манеўру з інтэграцыяй

Амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка прапаноўваў не звязваць кампенсацыю страт ад падатковага манеўру ў Расіі з паглыбленнем інтэграцыі паміж нашымі краінамі. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА. 

Беларусь вядзе перамовы з расійскім бокам пра кампенсацыю за падатковы манеўр у нафтавай сферы. Па словах дыпламата, бакі паразумеліся ў гэтым пытанні, але расіяне заяўляюць, што прыняць канчатковыя рашэнні можна будзе толькі пасля паглыблення інтэграцыі.

"Я лічу, што нельга звязваць адны рэчы з іншымі, бо тое, што наспела ў рамках іншых пагадненняў, іншых дамоўленасцяў, трэба вырашаць, і даўно трэба было вырашаць — ужо з 31 студзеня гэтага года", — заявіў Сямашка.

Дыпламат дадаў, што Беларусь і Расія яшчэ да канца года павінны падпісаць пагадненне пра ўзаемнае прызнанне візаў. Па яго словах, абедзве краіны завяршылі ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ўзгадненні дакумента і цяпер чакаюць зручнага палітычнага моманту.

Больш важных падзей у праграме «Петарда»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі