Вы тут

Святлана Ціханоўская сёння выступіць у Еўрапарламенце

Святлана Ціханоўская​ / @viacorka

Святлана Ціханоўская сёння выступіць на пленарнай сесіі Еўрапейскага парламента, паведаміў памочнік Ціханоўскай Франак Вячорка.

У Страсбургу ў гэтыя дні абмяркоўваюць міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕС, а таксама магчымыя новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

"Такія выступы, які сёньня будзе, — вельмі рэдкія. Звычайна такая магчымасць даецца кіраўнікам дзяржаваў і лідэрам Еўрасаюза", — адзначыў Вячорка, анансуючы выступленне Святланы Ціханоўскай у Еўрапарламенце.

Па яго словах, гэта добры "шанец звярнуць увагу свету на палітычны крызіс ў Беларусі, палітвязняў і рэпрэсіі".

Напярэдадні ў Еўрапаламенце аб міграцыйным крызісе і ролі ў ім рэжыму Алексаендра Лукашэнкі казала кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Па яе словах, "Еўропа сутыкаецца не з міграцыйным крызісам, а з спробай дэстабілізацыі з боку таталітарнага рэжыму, не прызнанага ЕС". Яна таксама распавяла, што Еўрасаюз выдзеліць 3,5 мільёна еўра на падтрымку добраахвотнага вяртання мігрантаў з Беларусі ў свае краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.