Вы тут

Святлана Ціханоўская хоча сустрэцца з Уладзімірам Пуціным

Святлана Ціханоўская / афіцыйны ТГ-канал палітыка

Святлана Ціханоўская заявіла аб жаданні сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Мы хацелі б выказаць свой пункт гледжання, мы хацелі б пачуць пазіцыю Расіі па беларускім пытанні. Мы суседзі. І мы будзем працягваць нашы адносіны ў будучыні, — сказала Ціханоўская ў інтэрв'ю ўкраінскай службе "Радыё Свабода".

Ціханоўская патлумачыла: гэтага вельмі чакаюць самі беларусы.

Не падтрымкі рэжыму, а заявы пра беларусаў, пра наша жаданне будаваць сваю будучыню разам, а не намаганнямі аднаго чалавека.

Нагадаем, 26 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў абверг заявы пра магчымыя кантакты расійскіх уладаў з беларускай апазіцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.