Святлана Алексіевіч прыйшла ў Следчы камітэт. Допыт працягваўся 15 хвілінаў

Святлана Алексіевіч прыйшла ў Следчы камітэт. Допыт працягваўся 15 хвілінаў

Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч прыйшла на допыт у Следчы камітэт. Яна праходзіць сведкай па крымінальнай справе Каардынацыйнай рады аб захопе ўлады ў Беларусі.

Вось што яна сказала журналістам і людзям, якія прыйшлі падтрымаць яе:

"У нас на вачах ствараецца нацыя. Беларуская нацыя. Беларускі народ. Сёння, калі мы бачым гэты шматтысячны рух людзей, іх твары... Кожны з нас ганарыцца сваім народам".

"Вы б бачылі развароты ў замежных медыя! Беларусь стала брэндам, вядомым на ўвесь свет".

"Не абавязкова захопліваць пошту і тэлеграф. Беларусь прапануе новы, мірны спосаб. Мы мусім перамагчы сілай свайго духу".

"Для мяне ідэал быў, калі чалавек нёс у адной руцэ чырвона-зялёны сцяг, а ў другой — бел-чырвона-белы".

"Пакуль што Лукашэнка размаўляе толькі з Пуціным. Але ён мусіць зразумець, што нельга ставіць сваё жыццё на адну дошку з жыццём народа. І тут нам свет мусіць дапамагчы. Беларуская грамадзянская супольнасць яшчэ не такая моцная".

"Я думаю, што нацыя аб'ядноўваецца. А маленькія дзеці, якія яшчэ не ўмеюць хлусіць, крычаць: "Сыходзь! Сыходзь!"

Святлана Алексіевіч прыйшла да Следчага камітэта ў суправаджэнні сябраў Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі, Максіма Знака і Марыі Калеснікавай. Што праўда, у будынак СК іх разам з набеліяткай не пусцілі. 

Праз 15 хвілінаў допыт набеліяткі скончыўся, і яна выйшла з будынка Следчага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі