Сваякам дазволяць наведваць парадзіхаў у палатах радзільняў

Сваякам дазволяць наведваць парадзіхаў у палатах радзільняў

Сваякі змогуць наведваць парадзіхаў у палатах радзільняў. Пра гэта паведаміла журналістам галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Юлія Савачкіна падчас рэспубліканскага кангрэса “Мама Pro”, які праходзіць у Брэсце.

Прыйсці ў палату можна будзе да жанчыны пасля родаў, каб парадзіха не выходзіла з аддзялення і не спускалася па сходах. Наведнікамі могуць стаць таты, а таксама іншыя сваякі. Яны змогуць пабачыцца не толькі з парадзіхай, але і паглядзець на дзіця, перадае БЕЛТА.

Юлія Савачкіна мяркуе, што такія захады паспрыяюць пазітыўнай атмасферы ў сям’і. Будзе распрацаваная лагістыка наведванняў, каб маладая маці магла пабачыцца са сваякамі ў прыватнай абстаноўцы і не замінаць іншым жанчынам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі