Вы тут

Суздальцаў выказаў меркаванне, што можа азначаць змена пасла РФ у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kommersant.ru

Расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў выказаў меркаванне, што можа азначаць анасаваная змена пасла Расіі ў Беларусі. 22 снежня стала вядома, што замест Яўгена Лук'янава рыхтуецца прызначэнне Барыса Грызлова.

Суздальцаў мяркуе, што прычына не ў тым, што Лук'янаў мог дапусціць нейкія памылкі ці Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў яго замяніць. "З'яўленне ў Мінску Б[арыса] Грызлова, прадстаўніка вышэйшай наменклатуры Расіі, кажа аб тым, што вырашэнню беларускага крызісу ў Крамлі надаюць першараднае значэнне". І для гэтай працы "дыпламата мала, а патрэбны прадстаўнік прэзідэнта Расіі", адзначае палітолаг.

Андрэй Суздальцаў піша, што ў Маскве могуць прадбачыць верагоднасць "палітычнай дэстабілізацыі" ў Беларусі. А Грызлоў "мае ўнікальны вопыт курыравання перамоўнага працэсу" і гэта "можа дапамагчы ў выпадку ўстанаўлення камунікацый з праціўнікамі рэжыму А. Лукашэнкі".

Расійскі палітолаг лічыць, што Мінск не зможа адмовіць Маскве "і прыме Барыса Грызлова".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.