Сурыкаў пра скандальнае графіці: Пратэставала не грамадства, а асобныя людзі
![Сурыкаў пра скандальнае графіці: Пратэставала не грамадства, а асобныя людзі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hrafici-0906.jpg.webp?itok=tBVlcOQA)
Графіці на тэму беларуска-расійскага сяброўства мае права на жыццё. Такое меркаванне выказаў амбасадар Расіі Аляксандр Сурыкаў, адказваючы на пытанне Еўрарадыё.
На думку дыпламата, супраць графіці пратэставала не беларускае грамадства, а асобныя людзі.
"Калі малююць карцінкі з жыцця Захаду, гэтым людзям падабаецца, а калі сяброўства Беларусь-Расія ім не падабаецца. Ёсць і адваротны пункт погляду", — заявіў Сурыкаў.
Ён нагадаў, што паводле вынікаў сацыялагічных апытанняў 70% жыхароў Беларусі хочуць сябраваць з Расіяй, а 30% арыентаваныя на Захад. "Маюць права на жыццё і тыя, і другія рэчы, і не трэба замінаць", — падсумаваў дыпламат.
Як паведамлялася раней, мурал на вуліцы Магілёўскай у Мінску выклікаў негатыўныя водгукі ў сацсетках. 8 чэрвеня актывісты незарэгістраванага "Маладога фронту" фактычна сарвалі ўрачыстую цырымонію адкрыцця выявы.