Супраць кіроўцы, які тараніў "жывы шчыт", распачатая крымінальная справа
Крымінальная справа распачатая супраць кіроўцы аўтамабіля "фольксваген гольф", 27-гадовага Рамана Менцюка, які 2 сакавіка на аўтадарозе Мінск-Мікашэвічы пратараніў "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі, спыненых ДАІ. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Паколькі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння некалькі чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, пракуратура Мінскай вобласці распачала супраць яго крымінальную справу "за парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыю транспартных сродкаў".
Нагадаем, днямі была распачатая крымінальная справа па факце "злоўжывання ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі" супраць чатырох супрацоўнікаў ДАІ Кастрычніцкага РУУС сталіцы, якія ўдзельнічалі ў затрыманні п'янага кіроўцы.
БелаПАН