Сукала: "Амністыя можа быць шырэйшая, чым звычайна"

Сукала: "Амністыя можа быць шырэйшая, чым звычайна"

Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала пракаментаваў даручэнне Аляксандра Лукашэнкі пра распрацоўку законапраекта аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сустрэча Лукашэнкі і Сукалы адбылася 25 лютага. Распрацоўкай дакумента зоймуцца Міністэрства ўнутраных спраў і Вярхоўны суд. У каментары журналістам Валянцін Сукала адзначыў, што закон мусіць быць прыняты яшчэ да юбілейнай даты г. зн. да ліпеня 2019-га.

"Улічваючы тое, што гэта юбілейная дата, амністыя можа быць дастаткова шырэйшая, чым звычайна", — сказаў старшыня Вярхоўнага суда.

Папярэдняя амністыя была 4 гады таму. Пад яе трапілі непаўналетнія асобы, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; цяжарныя жанчыны; мужчыны пасля 60 гадоў i жанчыны пасля 55 гадоў;  асобы, хворыя на актыўную форму туберкулёзу ці анказахворваннi 2-й, 3-й, 4-й клiнiчных груп; інваліды I або II групы; ВІЧ-інфікаваныя з 3-й або 4-й стадыямі захворвання; ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых краін; пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі