Лукашэнка хоча правесці амністыю ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі

Лукашэнка хоча правесці амністыю ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі

Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць законапраект аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адпаведнае даручэнне ён агучыў 25 лютага на сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, перадае БЕЛТА.

Дарэчы, папярэдняя амністыя праводзілася ў 2015 годзе — таксама выбарным. 

Мінулым разам пад амністыю трапілі непаўналетнія асобы, цяжарныя жанчыны; жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; мужчыны пасля 60 гадоў i жанчыны пасля 55 гадоў; інваліды I або II групы; асобы, хворыя на актыўную форму туберкулёзу ці анкалагiчныя захворваннi другой, трэцяй, чацвёртай клiнiчных груп; ВІЧ-інфікаваныя з 3-й або 4-й стадыямі захворвання; ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; грамадзяне, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый ды іншыя катэгорыі. Шэрагу катэгорый асуджаных быў скарочаны на адзін год тэрмін зняволення. 

Таксама Лукашэнка на сустрэчы з Сукалам заявіў, што суддзям недапушчальна парушаць закон. "Я разумею, што ў сям'і не без вырадка, розныя людзі бываюць. Але калі атрымліваеш інфармацыю аб супрацьпраўнай дзейнасці саміх суддзяў, гэта ні ў якія вароты не лезе. Таму трэба нейкім чынам акуратна папярэдзіць яшчэ раз, ім нагадаць, што перад законам усе роўныя. І судзейскі корпус, выканаўчая ўлада, заканадаўцы. Тут адступленняў быць не можа", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі