Вы тут

Суднік: будуць закрывацца "Наша слова", "Новы час" і "Лідскі летапісец"

Газета "Наша слова", як і ТБМ, была заснаваная яшчэ ў канцы 1980-х гадоў

Будуць закрывацца газеты "Наша слова", "Новы час", часопіс "Лідскі летапісец". Пра гэта ў каментары Радыё Рацыя заявіў намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Станіслаў Суднік. Паводле яго слоў, гэта наступства ліквідацыі Вярхоўным судом Беларусі ТБМ. А 5 лістапада сакратарыят арганізацыі закрыў установу інфармацыі "Выдавецкі дом ТБМ".

"Што будзем рабіць? Будзем памятаць, што беларускую мову без нас ніхто не абароніць, без кожнага з нас, — кажа Станіслаў Суднік. — Нас чакае вялікі пералом у нашай дзейнасці".

ТБМ трэба выплаціць больш за 2 тысячы рублёў запазычанасці за арэнду мінскага офіса, вывезці адтуль архівы, мэблю.

Газета "Наша слова", як і ТБМ, была заснаваная яшчэ ў канцы 1980-х гадоў, у савецкія часы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.