Суд ва Украіне над "беларускім шпіёнам" Палітыкам зноў перанеслі

Суд ва Украіне над "беларускім шпіёнам" Палітыкам зноў перанеслі

Папярэдняе слуханне ў судовым працэсе беларуса Юрыя Палітыкі ў Чарнігаве, абвінавачанага ў шпіянажы, чарговы раз перанеслі, паведамляе тэлеканал "Белсат".

Адвакат беларуса Тарас Герэлюк кажа, што пакуль цягнулася сённяшняе паседжанне, скончыўся працоўны дзень, таму яго перанеслі на 13 красавіка.

Гэтым разам абарона беларуса заявіла адвод судовай калегіі. Адвакат лічыць, што суддзі перадузятыя і дапускаюць шматлікія працэсуальныя парушэнні. "У прыватнасці, абвінавачанаму не былі растлумачаныя яго правы і абавязкі, а таксама ёсць прэтэнзіі да перакладчыка", — патлумачыў Герэлюк.

Раней абарона запатрабавала для Палітыкі перакладчыка на беларускую мову: абвінавачаны заявіў, што не цалкам разумее расійскую. Яму знайшлі перакладчыцу Тацяну Брэй, але, па словах адвакатаў, яна перакладала тэкст некарэктна.

Суддзя Уладзіслаў Кухта кажа, што хадайніцтва пра адвод судовай калегіі не быў падтрыманы. Ён мяркуе, што працэс зацягваецца. 

Палітыку вінавацяць у тым, што ён спрабаваў перавезці праз мяжу сакрэтнфя мапы і вайсковыя дакументы. Ён быў затрыманы на мяжы ў чэрвені 2017 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі