Вы тут

Суд не адпусціў з-пад варты журналіста Ігара Ільяша

Ігар Ільяш / Еўрарадыё

Суд адмовіўся адпусціць журналіста Ігара Ільяша. Скаргу на затрыманне сёння разглядаў суддзя Партызанскага раёна Мінска Міхаіл Макарэвіч. Пра гэта паведаміў брат журналіста.

Ільяша затрымалі ў Мінску 16 ліпеня. У чым яго падазраюць, невядома. Вядома толькі, што ён затрыманы па крымінальнай справе.

20 ліпеня праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. 

Яго жонка — журналістка "Белсата" Кацярына Андрэева, асуджаная з Дар'яй Чульцовай за рэпартаж з "Плошчы Перамен".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.