Суд над праваабаронцамі "Вясны" працягнецца ў пятніцу
![Кайданкі і сляды ад іх на руках палітвязня, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага / sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/uldb8t20931kkpjldghhm81816219bus.jpg.webp?itok=bcPijmfD)
Кайданкі і сляды ад іх на руках палітвязня, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага / sb.by
Суд над праваабаронцамі "Вясны", палітвязнямі Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам працягнецца ў пятніцу ў 10:30. 5 студзеня ў Ленінскім судзе зачыталі абвінавачванні і пачалі допыт сведкаў. Хадайніцтвы абвінавачаных адхіляліся (напрыклад, аб зняцці кайданкаў з рук). Cуддзя Марына Запаснік адхіліла і патрабаванне весці працэс на беларускай мове.
Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч знаходзяцца за кратамі з ліпеня 2021-га. Іх абвінавачваюць па артыкулах "кантрабанда арганізаванай групай" і "фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Сваёй віны палітвязні не прызналі. У дачыненні праваабаронцы Змітра Салаўёва праводзіцца "спецыяльная вытворчасць" — паколькі ён за мяжой, яго судзяць завочна.
Суд у Мінску набудзе розгалас у свеце. Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Яго і яго паплечнікаў судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.
![Суд над праваабаронцамі "Вясны" працягнецца ў пятніцу](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/tm0ki74ooxj6ov2dt0nu67c3p96icr8x.jpg.webp?itok=eAcb7tet)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.