Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч не прызналі сваёй віны
![Палітвязням у судзе не знялі кайданкі / sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/4w4ye6b0vck7nqjaz35jts7s5pdwf3gm.jpg.webp?itok=cI8gEAKX)
Палітвязням у судзе не знялі кайданкі / sb.by
У Мінску ў чацвер пачаўся суд па гучнай справе праваабаронцаў з ПЦ "Вясна". Крымінальную справу, у якой 283 тамы, разглядае суд Ленінскага раёна (суддзя — Марына Запаснік). Як паведамляюць праваабаронцы, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч не прызналі сваёй віны ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, па якіх іх абвінавачваюць.
Абвінавачванні зачытвалі амаль дзве гадзіны. Гэта і "кантрабанда арганізаванай групай", і "фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пачаўся допыт сведкаў.
Суд адновіцца 6 студзеня ў 10:30.
Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч знаходзяцца за кратамі з ліпеня 2021-га. Яны прызнаныя палітвязнямі. У дачыненні праваабаронцы Змітра Салаўёва праводзіцца "спецыяльная вытворчасць", паколькі ён за мяжой.
Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
![Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч не прызналі сваёй віны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/trd2nc70vb1pblb4qkryux0uwykzdx54.jpg.webp?itok=qcWiAYF4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.