Суд Еўрасаюза пакінуў беларускага чыноўніка ў "чорным спісе"

Суд адхіліў іск намесніка старшыні Цэнтрвыбаркама Беларусі Вадзіма Іпатава аб выключэнні яго з санкцыйнага спісу ЕС. Як адзначаецца ў матэрыялах справы, Савет ЕС уключыў Іпатава ў санкцыйны спіс на падставе таго, што, як намеснік кіраўніка ЦВК, ён "нясе адказнасць за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года".

Паводле меркавання суда, пры ўключэнні Іпатава ў санкцыйны спіс яго правы на абарону парушаны не былі, а Савет ЕС прывёў дастаткова доказаў абгрунтаванасці ўключэння Іпатава ў чорны спіс, інфармуе БелаПАН.

Варта адзначыць, што сёння ж суд ЕС пастанавіў выключыць з санкцыйнага спісу беларускага журналіста, супрацоўніка АНТ Аляксея Міхальчанку.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі